Кіраўнік падкамітэту палітыкі суседзтва 
                      у камітэце замежных справаў Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс 
                      заклікаў да стварэньня новага пакета палітыкі суседзтва 
                      Эўразьвязу у дачыненьнях з беларускім рэжымам. Літоўскі 
                      парлямэнтар заклікае зрабіць гэта неадкладна, не чакаючы 
                      вынікаў выбараў у Беларусі. 
                     У адмысловай заяве, распаўсюджанай Эмануэлісам Зінгерысам, 
                      галоўным у справах палітыкі суседзтва ў літоўскім парлямэнце, 
                      адзначаецца, што рэжым А.Лукашэнкі спрабуе ўтрымаць уладу 
                      пры дапамозе грубай сілы і манапалізаваных рэжымам СМІ, 
                      парушаючы ўсе міжнародныя прынцыпы.  
                    У заяве гаворыцца: «Да таго, як А.Лукашэнка абвесьціць 
                      вынікі «выбараў» і адбудуцца новыя спробы падмануць урады 
                      Эўразьвязу гэтак званай «real politic», якая па сутнасьці 
                      адпавядае інтарэсам рэжыму Лукашэнкі, кіраўніцтва Эўразьвязу 
                      мае падрыхтаваць якасна новы пакет адносна дачыненьняў з 
                      рэжымам Лукашэнкі. Дасюль ужываныя Эўразьвязам сродкі — 
                      недастатковыя і дэкарытаўныя. Дысбалянс паміж Усходам і 
                      Захадам, які існуе ў палітыцы суседзтва Эўразьвязу, павінен 
                      быць зьнішчаны дзеля ўзмацненьня ўсходняга накірунку гэтае 
                      палітыкі».  
                    У заяве адзначаецца, што адказнасьць за распрацоўку новай 
                      палітыкі дачыненьняў з Беларусьсю возьме ня сябе Бюро камісара 
                      Бэніты Фэрара-Вальднэр, далей гэта абмяркуюць у Эўрапарлямэнце 
                      і ў парлямэнтах краінаў — сябраў Эўразьвязу.  
                    Заява Э.Зінгерыса заклікае: «Эўразьвяз ня можа дапусьціць, 
                      каб усе прынятыя ім рэзалюцыі ў справе парушэньня правоў 
                      чалавека пераўтварыліся ў нязначныя паперы, дэклярацыі, 
                      зь якіх кпяць дыктатары. Пасьля перажытага Эўропай у 20 
                      стагодзьдзі уроку ад дыктатураў, Эўразьвяз не павінен дапусьціць, 
                      каб 10 мільёнаў чалавек жылі пад адноўленым страхам спэцслужбаў. 
                      Звычайным беларускім грамадзянам маюць быць створаныя умовы 
                      бачыць дасягненьні Эўразьвязу, а арганізатары рэжыму павінны 
                      быць сурова і эфэктыўна ізаляваныя». 
                     
                      
                    Тацяна Поклад 
                      Радыё Свабода 
                      
                    На фото: председатель подкомитета политики 
                      соседства в комитете иностранных дел Сейма Литвы Эмануэлис 
                      Зингерис 
                      
                     |