Заснаваны ў Вашынгтоне Нацыянальны дэмакратычны 
                      інстытут абнародваў заяву пра сытуацыю ў Беларусі. 
                     Як заявіла старшыня рады дырэктараў інстытуту, былая Дзяржсакратарка 
                      ЗША Мадлен Олбрайт,«Нацыянальны дэмакратычны інстытут асуджае 
                      спробу беларускіх уладаў адмовіць сваім грамадзянам у рэалізацыі 
                      іх фундамэнтальнага права — праводзіць мірнае назіраньне 
                      за выбарамі прэзыдэнта 19 сакавіка».  
                    «Мы абураныя нядаўнімі арыштамі грамадзкіх актывістаў і 
                      абвінавачаньнямі на адрас арганізацыі «Партнэрства», якае 
                      зацікаўленая толькі ў тым, каб спрыяць працэсу арганізацыі 
                      дэмакратычных выбараў і праводзіць мірнае назіраньне за 
                      ім,» — гаворыцца ў заяве.  
                    Нацыянальны дэмакратычны інстытут заклікае ўрад Беларусі 
                      неадкладна вызваліць арыштаваных і даць ім магчымасьць бесперашкодна 
                      працягнуць сваю законную дзейнасьць у справе назіраньня 
                      за выбарамі.  
                    Як заявіла Мадлен Олбрайт, «ураду Беларусі ня варта чакаць 
                      павагі з боку міжнароднай супольнасьці, калі ён не зьбіраецца 
                      паважаць міжнародныя нормы». 
                      
                    Радыё Свабода 
                    На фото: председатель совета директоров Национального 
                      демократического института Мадлен Олбрайт 
                      
                     |