Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім звароце 
                      з нагоды Міжнароднага Жаночага дня асаблівую ўвагу зьвярнуў 
                      на лёс жанчын, каму выпала жыць у несвабодных краінах. Ён 
                      адзначыў, у прыватнасьці, што жанчыны ў Аўганістане, поўнасьцю 
                      прыніжаныя ў часы кіраваньня талібаў, «пачынаюць дыхаць 
                      цудоўнай атмасфэрай свабоднага грамадзтва». Буш адзначыў, 
                      што жанчыны ў шэрагу краінаў, Іране, Паўночнай Карэі і Бірме, 
                      яшчэ змагаюцца за свае правы. Прэзыдэнт згадаў таксама пра 
                      сустрэчу ў Вашынгтоне з дзьвюма беларускімі жанчынамі, жонкамі 
                      зьніклых — Ірынай Красоўскай і Сьвятланай Завадзкай. 
                     (Буш: ) «Днямі я прывітаў дзьвюх жанчын зь Беларусі, якія 
                      занепакоеныя рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму. 
                      Мы падтрымліваем жанчын у Беларусі, якія абараняюць чалавечыя 
                      правы напярэдадні выбараў».  
                    Нагадаем, што Буш прыняў Ірыну Красоўскую і Сьвятлану Завадзкую 
                      27 лютага ў Белым Доме. Прэзыдэнт ЗША цікавіўся іхным асабістым 
                      жыцьцём, пытаўся пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і цікавіўся 
                      прэзыдэнцкімі выбарамі. Паводле Ірыны Красоўскай, сустрэча 
                      з амэрыканскім прэзыдэнтам, гэта знак падтрымкі дэмакратычных 
                      сілаў ў Беларусі з боку ЗША.  
                    (Красоўская: ) «Гэта вялікая падзея для нас асабіста і 
                      для ўсёй нашай краіны, таму што мы адчуваем вялікую падтрымку 
                      з боку ЗША ўсім людзям у Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю». 
                     
                    Такую ж думку выказаў пасьля сустрэчы прадстаўнік Белага 
                      Дому Скот Маклэлан: «Прэзыдэнт хоча падкрэсьліць сваю асабістую 
                      падтрымку іхным высілкам дамагчыся правасудзьдзя ў справах 
                      зьніклых, гэтак сама, як і высілкам тых, хто імкнецца вярнуць 
                      свабоду ў Беларусь».  
                     
                      
                    Радыё Свабода 
                      
                    На фото: Ирина Красовская и Светлана Завадская 
                      на встрече с президентом США Джорджем Бушем, Белый дом, 
                      Вашингтон, США, 27 апреля 
                      
                     |