Эўразьвяз ды Рада Эўропы абмеркавалі сёньня 
                      тэму перасьледу беларускімі ўладамі апазыцыі напярэдадні 
                      маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў. Эўрапейскія арганізацыі 
                      зрабілі з гэтай нагоды адмысловыя заявы, у якіх прыводзяцца 
                      дэталі парушэньня выбарных правоў напярэдадні галасаваньня 
                      19 сакавіка. 
                     Аўстрыя, якія цяпер старшынюе ў ЭЗ, выступіла з заявай 
                      адносна стабільнага пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, чый 
                      цяперашні лідэр Лукашэнка імкнецца захаваць уладу і стаць 
                      прэзыдэнтам трэці раз запар.  
                    Эўразьвяз і Рада Эўропы асудзілі арышт лідэра беларускай 
                      апазыцыі Вінцука Вячоркі і назвалі яго чарговым доказам 
                      таго, што рэжым Лукашэнкі ня хоча гарантаваць грамадзянам 
                      асноўныя ўмовы для вольных і празрыстых выбараў. 
                      
                    Радыё Свабода 
                      
                     |