Украіна далучылася да заявы Эўрапейскага 
                      Зьвязу адносна перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе 
                      агенцтва «ІНТЭРФАКС-Украіна». 
                     Паводле прэсавай службы МЗС Украіны, у заяве выказваецца 
                      занепакоенасьць спробамі істотна абмежаваць дзейнасьць мясцовых 
                      назіральнікаў і апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, запужваньнем 
                      дыпляматаў з краінаў Эўразьвязу, а таксама стварэньнем перашкодаў 
                      для атрыманьня візаў і акрэдытацыі журналістаў гэтых краінаў. 
                     
                    Эўразьвяз працягвае ажыцьцяўляць маніторынг сытуацыі ў 
                      Беларусі і мае намер прымяніць абмежавальныя захады датычна 
                      некаторых асобаў, калі выбары ня будуць адбывацца ў адпаведнасьці 
                      са стандартамі і абавязкамі Беларусі ў межах АБСЭ. 
                      
                    Радыё Свабода 
                      
                     |