Сёньня пачынаецца вясновая сэсія літоўскага 
                      парлямэнта. У парадку дня — праект рэзалюцыі з асуджэньнем 
                      рэпрэсіяў супраць апазыцыі у Беларусі. У праекце выказваецца 
                      салідарнасьць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 
                     Рэзалюцыю адносна Беларусі у Сойме Літвы ініцыяваў сябра 
                      парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Вацлаў Станкевіч. 
                      З прапановай выказаць стаўленьне Сойму да дзеяньняў беларускіх 
                      уладаў супраць апанэнтаў аўтарытарнага кіраўніка Аляксандра 
                      Лукашэнкі выступіла і віцэ-старшыня літоўскай партыі кансэрватараў 
                      «Саюз Айчыны» Раса Юкнявічэне, якая ачольвае групу «За дэмакратычную 
                      Беларусь».  
                    У праекце рэзалюцыі гаворыцца: «Сойм Літвы, ацэньваючы 
                      рэпрэсіі ўладаў Беларусі супраць лідараў апазыцыі і іншых 
                      удзельнікаў выбараў, рэзка асуджае такія дзеяньні і выказвае 
                      салідарнасьць з людзьмі суседняй Беларусі, якія імкнуцца 
                      да свабоды і эўрапейскай дэмакратыі.» 
                      
                    Тацяна Поклад 
                      Радыё Свабода 
                      
                     |