У Вашынгтоне ў Хэльсынскай камісіі ЗША 
                      адбыліся грамадзкія слуханьні пад назовам «Адмова ад свабоды: 
                      Беларусь напярэдадні выбараў». Хэльсынская камісія — гэта 
                      незалежнае фэдэральнае агенцтва, якое займаецца маніторынгам 
                      выкананьня правоў чалавека ў сьвеце. 
                     Удзел у слуханьнях узялі кангрэсмэн Крыстафэр Сміт, які 
                      прадстаўляў адміністрацыю Белага Дому, намесьнік памочніка 
                      Дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмэр, які даў дастаткова жорсткую 
                      ацэнку дзейнасьці прэзыдэнта Лукаашэнкі і перадвыбарчай 
                      сытуацыі ў Беларусі, а таксама сэнатар Браўнбэк.  
                    На слуханьня выступалі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый 
                      — рэдактарка «Студэнцкай думкі» Ірына Віданава, прадстаўнікі 
                      дэпартамэнту Эўразіі Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту, 
                      Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту, Цэнтру стратэгічных 
                      і міжнародных дасьледаваньняў, аддзелу Цэнтральнай Эўропы 
                      Нацыянальнага фонду дэмакратыі. 
                      
                    Радыё Свабода 
                      
                     |