Сёньня ў Варшаве каля каля амбасады Расеі 
                      прайшоў пікет супраць падтрымкі Масквой цяперашняга кіраўніка 
                      Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел палякі, беларусы і ўкраінцы 
                      са сваімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі з надпісам 
                      «Гэта сорам — падтрымліваць Лукашэнку». 
                     Адзін з арганізатараў пікету прачытаў зварот да расейскага 
                      прэзыдэнта Пуціна, у якім утрымліваецца заклік спыніць у 
                      тым ліку і эканамічную падтрымку беларускага рэжыму.  
                    (Арганізатар пікету: ) «Мы заклікаем спадара прэзыдэнта 
                      спыніць падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае 
                      канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і зрабіць 
                      усё магчымае, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі празрыстымі 
                      і дэмакратычнымі, а ў выпадку фальсыфікацыі — не прызнаваць 
                      вынікаў выбараў. Заклікаем спыніць стварэньне беларуска-расейскай 
                      саюзнай дзяржавы да часу, пакуль беларусы ня будуць мець 
                      магчымасьці свабодна выказацца ў гэтай справе. Дапамога 
                      апошняму дыктатару Эўропы — гэта сорам для Расейскай Фэдэрацыі». 
                     
                      
                    Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                      
                    На фото: пикет у посольства России, Варшава, 
                      11 марта 2006 
                      
                     |