Беларускія ўлады адмовіліся выдаць беларускія 
                      ўязныя візы ўсім сямі дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, 
                      якія мелі намер паехаць у Беларусь на прэзыдэнцкія выбары 
                      ў якасьці назіральнікаў. 
                     Афіцыйны Менск патлумачыў адмовы тым, што дэпутаты ад 
                      Эўрапарлямэнту ня могуць назіраць за выбарамі, бо Эўрапарлямэнт 
                      не прызнае цяперашні беларускі парлямэнт легітымным — адпаведны 
                      ліст у гэтай справе падпісаў намесьнік мінсітар замежных 
                      справаў Беларусі Герасіменка.  
                    Гэтую інфармацыю нашаму радыё пацьвердзіў дэлегацыі Богдан 
                      Кліх.  
                    (Кліх: ) «У лісьце з адмовай ёсьць такое папярэджаньне, 
                      я б нават сказаў пагроза, што калі мы паспрабуем перасекчы 
                      мяжу «у іншы спосаб», гэта будзе лічыцца правакацыяй. Прызнаюся, 
                      што з намі гуляліся ў дзіўную гульню. У сярэдзіне мінулага 
                      тыдня паступіла неафіцыйная інфармацыя, што візы не атрымаюць 
                      два дэпутаты ад Польшчы і адзін ад Літвы, а іншыя атрымаюць. 
                      Потым ізноў неафіцыйна нам стала вядома, што ўсе атрымаюць. 
                      Яны папросту правяралі, як мы будзем рэагаваць. Ну а тое, 
                      што мы ўрэшце не атрымалі візы сьведчыць аб тым, што беларускія 
                      ўлады вельмі баяцца,каб інфармацыя пра хаду выбарчай кампаніі 
                      ў Беларусі, якую нельга назваць дэмакратычнай, стала вядомая 
                      ўсяму сьвету. Такімі, хутчэй за ўсё, будуць і самі выбары. 
                      Мы былі б там прадстаўнікамі вольнага сьвету. Гэта ўладам 
                      непатрэбна, яны ня хочуць, каб міжнародная супольнасьць 
                      ведала праўду».  
                    Заўтра ўвечары ў Страсбуры адбудзецца сустрэча дэпутатаў, 
                      якія абмяркуюць сытуацыю і вырашаць, што рабіць далей. 
                     
                      Радыё Свабода 
                      
                     
                    
  |