На дзень выбараў 19 сакавіка на межах Беларусі 
                      зь Літвой, Польшчай і Украінай адбудуцца акцыі салідарнасьці 
                      «Belarus Welcome to Europe» (Ласкава запрашаем Беларусь 
                      у Эўропу!). У гэтых акцыях салідарнасьці зь беларускім дэмакратычнымі 
                      сіламі возьмуць удзел міжнародныя незалежныя назіральнікі, 
                      якіх беларускія улады не пусьцілі у краіну. 
                     На літоўска-беларускім памежжы акцыя пачнецца на кантрольна-прапускным 
                      пункце у Лаварышках аб 11-й гадзіне 19 сакаквіка. Акцыя 
                      мае на мэце прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў і сродкаў 
                      масавай інфармацыі да беларускіх праблемаў.  
                    Аргаінізатар акцыі ў Літве, каардынатар Цэнтру аб'яднаных 
                      беларускіх ініцыятываў Томас Тамілінас, кажа, што Літва, 
                      як і Украіна і Польшча, хоча паказаць гэтай акцыяй, што 
                      яны насамрэч добрыя суседзі, якіх хвалююць беларускія падзеі: 
                     
                    (Тамілінас: ) «Наша мэта — паказаць, што Беларусь, што 
                      ідэя беларускай дэмакратыі і прагрэсу ў гэтай краіне важная 
                      насамрэч ня толькі самім беларусам, але і яе суседзям». 
                     
                    Плянуеца, што на літоўска-беларускай мяжы найперш зьбяруцца 
                      каля 50 грамадзянаў Літвы, Польшчы, Даніі і іншых краінаў 
                      Эўразьвязу. Гэта прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якіх 
                      беларускія улады не пусьцілі ў краіну назіраць за выбарамі. 
                     
                    Да іх далучацца ўсе ахвотныя. Таксама у дзень выбараў у 
                      Беларусі адбудзецца пікет Таварыства беларускай культуры 
                      ў Літве ля беларускай амбсады ў Вільні. 
                      
                    Тацяна Поклад 
                      Радыё Свабода 
                      
                     
                    
  |