15 сакавіка ля будынку Еўрапарламенту ў 
                      Страсбургу група беларускіх студэнтаў зладзіла пікет. У 
                      дзеянні прымалі ўдзел больш за 20 чалавек, сярод іх былі 
                      студэнты з Францыі, Польшчы, Украіны, Скандынавіі. Да акцыі 
                      далучыліся польскія дыпляматы, якія разам са студэнтамі 
                      трымалі партрэты зняволяных сябраў «Партнэрства» і вядомых 
                      палітычных дзеячаў.  
                    Студэнты зачыталі зварот да беларускіх уладаў з заклікам 
                      правесці свабодныя адкрытыя выбары, як мага хутчэй вызваліць 
                      усіх арыштаваных падчас выбарчай кампаніі і не ўжываць сілавыя 
                      сродкі супраць свайго народа. На пікеце прысутнічалі журналісты 
                      канала Euronews, польскага і страсбурскага тэлебачання. 
                     
                      Радыё Свабода 
                      
                    На фото: пикет у здания Европейского Парламента 
                      в Страсубрге, Франция, 15 марта 2006 
                      
                     |