Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю, арганізаваны 
                      швэдзкімі палітыкамі, адбыўся і ў Стакгольме. Каля сотні 
                      чалавек патрабавалі свабодных выбараў у Беларусі. З прамовай 
                      выступіла міністар замежных справаў Швэцыі Лайла Фрэйвалдз. 
                      Яна заявіла, што Швэцыя вельмі занепакоеная тым, якімі мэтадамі 
                      цяперашняе беларускае кіраўніцтва спрабуе ўтрымацца пры 
                      ўладзе.  
                    Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, транспаранты 
                      ў падтрымку адзінага кандыдата ў прэзідэзідэнты Беларусі 
                      ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, плякаты з 
                      надпісамі «Лукашэнка-апошні дыктатар Эўропы».  
                    Потым, таксама ў Стакгольме адбыўся яшчэ адзін пікет, арганізаваны 
                      беларускай дыяспарай — «Звязам беларусаў Швецыі». Пікет 
                      салідарнасьці зь Беларусьсю прайшоў таксама ў Парыжы — насупраць 
                      беларускай амбасады. 
                      
                    Хартия-97 
                      
                    На фото: митинг солидарности с Беларусью, 
                      Стокгольм, Швеция, 16 марта 2006 
                     
                     
                     |