Сёньня ў цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, 
                      адбыўся пікет салідарнасьці зь беларускай дэмакратыяй. Некалькі 
                      дзясяткаў чалавек — беларускія студэнты, якія навучаюцца 
                      ў Чэхіі, сябры беларускай суполкі ў Чэхіі «Скарына» трымалі 
                      бел-чырвона-белыя сьягі і плякаты. 
                     Акцыю распачаў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, які распавёў 
                      пра апошнія падзеі ў Менску. Са словамі падтрымкі беларускай 
                      дэмакратыі выступіў дэпутат Сэнату Чэскай Рэспублікі Сватоплук 
                      Карасэк.  
                    Прамаўлялі і беларускія студэнты, якія патрабавалі правядзеньня 
                      справядлівых выбараў і спыненьня перасьледу актывістаў апазыцыі. 
                      У акцыі бралі ўдзел колішнія чэскія дысыдэнты — падпісанты 
                      Хартыі-77.  
                      
                     Радыё Свабода 
                      
                    На фото: пикет солидарности с белорусской 
                      демократией, выступление депутата сената Чешской Республики 
                      Сватоплука Каресека, Прага, 19 марта 2006 
                     
                    
  |