Зварот Прэзыдэнта ЗША з нагоды 88-х угодкаў 
                      утварэньня БНР 
                     
                      «Я вітаю ўсіх тых, хто працуе на карысьць вяртаньня свабоды 
                      і адзначае 88-я ўгодкі першай спробы ўсталяваць незалежнасьць 
                      Беларусі.  
                    Свабода — гэта права, якое даецца кожнаму чалавеку па нараджэньні 
                      і дае пастаянную надзею ўсяму чалавецтву. Прага справядлівасьці, 
                      свабоды, павагі да правоў чалавека і надзейнага ды рэпрэзэнтатыўнага 
                      ўраду, зьяўляецца унівэрсальнай. Нацыі разьвіваюцца тады, 
                      калі таленты і свабоды квітнеюць, а не тады, калі яны падаўляюцца. 
                      Урады могуць натхніць грамадзтва і надаць уладу грамадзянам 
                      толькі праз захаваньне законнасьці, абмежаваньне ўлады дзяржавы, 
                      правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў ды павагі 
                      да правоў усіх людзей.  
                      Я з павагай стаўлюся да тых, хто працуе на карысьць вяртаньня 
                      свабоды ў Беларусі. Думкі нашай нацыі знаходзяцца з тымі, 
                      хто перасьледаваўся, быў затрыманы, кінуты ў турмы і зьбіты 
                      за свае намаганьні. Злучаныя Штаты асуджаюць дзеяньні беларускіх 
                      службаў аховы парадку раніцай 24 сакавіка і заклікаюць усіх 
                      сяброў міжнароднай супольнасьці далучыцца да нас і асудзіць 
                      любыя злоўжываньні, а таксама патрабаваць ад беларускіх 
                      уладаў паважаць права ўласных грамадзянаў мірна выказваць 
                      свае меркаваньні. Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць і надалей 
                      падтрымліваць народ Беларусі і тых, хто дапамагае Беларусі 
                      заняць належнае месца ў дэмакратычнай судружнасьці». 
                      
                     Радыё Свабода 
                      
                     
                    
  |