Мяркуецца, туды ўвойдуць усе тыя людзі, 
                      якія маюць дачыненне да ўмацавання ў Беларусі аўтарытарнага 
                      рэжыму Лукашэнкі: сябры выбарчых камісіяў, дзяржаўныя СМІ, 
                      рэктары і дэканы, якія выключаюць студэнтаў, АМАП і міліцыя, 
                      якія збіваюць людзей, суддзі, якія беспадстаўна судзяць 
                      і садзяць у турмы людзей за іх погляды. 
                    Прыкладныя катэгорыі людзей, супраць якіх будуць ужытыя 
                      санкцыі, аб`яўленыя Еўрасаюзам некалькі дзён таму:  
                    - Старшыні і сакратары выбарчых камісіяў, якія прымалі 
                      ўдзел у фальсіфікацыі вынікаў выбараў 
                      - Дэканы, намеснікі дэканаў, рэктары, ідэолагі, якія змушалі 
                      да галасавання за Лукашэнку альбо да галасавання датэрмінова, 
                      якія выганялі студэнтаў за палітычныя погляды 
                      - Кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных інстытуцыяў, 
                      установаў, якія ўжывалі рэпрэсіі супраць людзей дэмакратычных 
                      поглядаў, заганялі на датэрміновае галасаванне альбо, злоўжываючы 
                      сваімі паўнамоцтвамі, прымушалі галасаваць за Лукашэнку 
                      - Усё кіраўніцтва і ўсе вядучыя і рэдактары БТ, ОНТ, СТВ, 
                      ЛАД, кіраўніцтва і рэдактары Беларускага радыё 
                      - Усе рэдактары дзяржаўных газетаў, намеснікі рэдактараў, 
                      аўтары, якія адкрыта служаць рэжыму Лукашэнкі 
                      - Усе міністры, намеснікі міністраў, сябры Адміністрацыі 
                      прэзідэнта.  
                      - Усе беларускія ўдзельнікі канцэртаў ЗА БЕЛАРУСЬ  
                      - Кіраўніцтва АМАПу, міліцыі па ўсёй Беларусі. 
                      - Усе суддзі, якія незаконна рэпрэсавалі дэмакратычных актывістаў 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                    
  |