«Я вельмі абураны тым, як улады абышліся 
                      з людзьмі, што выйшлі засведчыць сваё законнае права на 
                      свабоду, на справядлівасць. Тым больш, гэта выглядае непрыстойна, 
                      што адбываецца ў дзень вялікага свята беларускага народа 
                      25 сакавіка. Марныя ўсе гэтыя высілкі людзей, якія фальсіфікуюць 
                      не только выбары, а ўсе, што можна фальсіфікаваць. Нічога 
                      гэтым яны не даб`юцца. Такім спосабам гвалту, разбою, праўду 
                      не задушыць і сапраўдную волю не задушыць. І ўладам не хапае 
                      ня толькі элементарнага сумленьня, і розума не хапае, каб 
                      вось гэтае зразумець. Ганарыцца трэба тымі нашымі грамадзянамі, 
                      якія не могуць цярпець гвалту і здзеку і выходзяць, каб 
                      заявіць свой пратэст. Асабліва трэба ганарыцца маладымі 
                      людзьмі. Як жа ня сорамна пра гэтыю слаўную, патрыятычную 
                      моладзь казаць такія гнуснасці, якія колькі дзен гучаць 
                      па дзяржаўнаму тэлебачанню? І ўсё-такі за ўсе гэта прыйдзецца 
                      плаціць — гэтага не даруюуь ні людзі, ні Бог. Так нельга 
                      абыходзіцца са сваім народам. Народ за гісторыю сваю заслужыў 
                      іншай долі, свабоднага жыцця. Я хачу пажадаць усім: і моладзі, 
                      і усім, хто разумее наша становішча — каб не падалі духам, 
                      не верылі ашуканцам і правакатарам, каб стойка трымаліся 
                      сваёй пазыцыі, бо увесь прагрэсіўны дэмакратычны свет з 
                      намі. І сам Бог з намі. Значыць, перамога за намі. Жыве 
                      Беларусь!», — заявіў Народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч 
                      для прэсавага цэнтру Хартыі-97, каментуючы жорсткі разгон 
                      мірнай дэманстрацыі ў Менску ў Дзень Волі. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                    
  |