Акцыю салідарнасці з беларускімі дэманстрантамі 
                      ў Менску 26 сакавiка зладзілі Беларуска-Еўрапейскае З`адзіночанне 
                      Бельгіі і Офіс за Дэмакратычную Беларусь у Брусэлі. Прадстаўнікі 
                      гэтых арганізацый і проста сябры баларускай грамады ў Бельгіі 
                      выйшлі на плац Шуман, да будынкаў Рады Еўразвязу і Еўракамісіі, 
                      трымаючы бел-чырона-белыя сцягі і банэры са словамі «Свабоду 
                      палітвязням», «Лукашэнка-апошні дыктатар Еўропы», «Жыве 
                      Беларусь», «Мы за свабоду!», «Расея, хопіць падтрымліваць 
                      Лукашэнка!». 
                    Акцыяй цікавіліся людзі, што праходзілі ля плошчы і журналісты. 
                      Дзякуючы шырокаму асвятленню беларускай тэмы ў еўрапейскіх 
                      медыях у апошнія некалькі тыдняў, пешаходы пазнавалі бел-чырвона-белы 
                      сцяг як сымбаль дэмакратычных зменаў на Беларусі. Яны падыходзілі 
                      да пікетоўшчыкаў каб выказаць сваю падтрымку пальтвязням 
                      ў Менску і спадзяванні, што беларускія улады спыняць рэпрэсіі 
                      супраць мірных дэманстрантаў. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                    
  |