26 сакавіка ў Парыжы па закліку французскай 
                      асацыяцыі «Беларускія перспектывы» адбылася акцыя салідарнасці 
                      ў падтрымку тысяч беларусаў, што выйшлі на вуліцы Мінска 
                      ў гэты дзень. Каля сотні грамадзян Францыі, Беларусі і Украіны, 
                      студэнтаў, інтэлектуалаў і праваабаронцаў, сабраліся на 
                      плошчы каля Цэнтра Пампіду, каб выступіць супраць шматлікіх 
                      фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і арыштаў 
                      удзельнікаў акцыі пратэсту.  
                    Удзельнікі мітынгу заявілі: «Мы глыбока шакіраваныя жорсткасцю 
                      дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас разгону маніфестантаў 
                      у Дзень Волі. Мы атрымалі шматлікія фота- і відэаматэрыялы, 
                      а таксама вусныя сведчанні з месца падзей. Яшчэ да пачатку 
                      выбараў, мы пачулі заявы беларускіх улад, каторыя абвінавачвалі 
                      апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перевароту. Учора мы 
                      ўбачылі, як лавіна дзяржаўнага насілля абвалілася на людзей 
                      з кветкамі ў руках. Тут, у Францыі, мы прывітаем адвагу 
                      ўсіх тых, хто пазнаў праследаванні, хто быў пабіты, паранены 
                      ці затрыманы да і пасля выбараў, каторыя нельга прызнаць 
                      свабоднымі. Мы ваказваем гэтым людзям сваю падтрымку, а 
                      таксама іх родным і блізкім, з каторымі мы падзяляем трывогу 
                      і боль.» 
                    Больш сотні подпісаў было сабрана пад петыцыяй да беларускіх 
                      кіраўнікоў, дзе асуджаюцца насілле і жорсткасць у адносінах 
                      да беларускіх грамадзян, каторыя выказалі свой пратэст супраць 
                      фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                    
  |