Сьвяточныя мерапрыемствы ў Варшаве пачаліся 
                      ад выступу на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў цэнтры 
                      польскай сталіцы ўроцлаўскага рок-гурту Siddhartha. Потым 
                      прысутныя накіраваліся да будунку Беларускай амбасады — 
                      гэта даволі далёка — прыблізна 6-7 кілямэтраў. Увесь гэты 
                      шлях музыкі гурту Siddhartha ехалі на адмысловай плятформе, 
                      усталяванай на грузавіку і працягвалі граць. Каля амбасады 
                      было каля 500 чалавек — дзесяткі бел-чырвона-белых сьцягоў, 
                      транспаранты з партрэтамі зьніклых палітыкаў.  
                    Прысутныя спрабавалі ўручыць прадстаўнікам амбасады пэтыцыю, 
                      у якой выказваецца пратэст супраць фальсыфікацыяў і жорсткіх 
                      разгонаў акцыяў пратэсту, аднак ніхто з будынку не выйшаў. 
                     
                    Тады ўдзельнікі акцыі пачалі сканадаваць «Амбасадар, так 
                      быць ня можа!» 
                    Увесь час прысутныя на знак салідарнасьці ставяць подпісы 
                      на доўгай блакітнай стужцы, якая ў бліжэйшыя дні будзе адвезеная 
                      ў Беларусь.  
                    На сценах амбасады праз пректар праглядаліся здымкі з акцыі 
                      пратэсту ў Мінску 25 сакавіка. 
                    Урачысты канцэрт і вечарына з нагоды Дня Волі адбылася 
                      таксама ў Беластоку. Акцыя салідарнасьці прайшла ў Познані. 
                      
                    Хартия-97 
                      
                    Фотографии 
                      акции 
                     
                    
  |