Парлямэнтары розных фракцый Эўрапарлямэнту 
                      падпісалі адкрыты ліст, у якім выказваюць салідарнасьць 
                      зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 
                    Гэты ліст ініцыявала дэпутатка зь Нямеччыны Элізабэт Шрэдтэр. 
                      У ім ухваляюцца дзеяньні дэманстрантаў на Кастрычніцкім 
                      пляцы. «Калі ніякія свабодныя выбары больш немагчымыя, мірныя 
                      дэманстрацыі зьяўляюцца адзіным шляхам, каб выказаць свой 
                      пратэст», — гаворыцца ў лісьце.  
                    Дэпутаты таксама заяўляюць, што мірныя пратэсты мужных 
                      людзей у Беларусі былі ўвасабленьнем новай сілы ў Беларусі, 
                      якая «зможа прывесьці да дэмакратыі й эканамічнага ўзьлёту». 
                     
                    Дэпутаты патрабуюць, каб візавыя санкцыі з боку Эўразьвязу 
                      не абмяжоўваліся толькі пэрсонай Аляксандра Лукашэнкі, а 
                      былі пашыраны на асоб, якія мелі дачыненьне да фальсыфікацыі 
                      выбараў і ліквідацыі пратэстаў на Кастрычніцкім пляцы. Парлямэнтары 
                      абмяркоўваюць рэзалюцыю па Беларусі й прапануюць адмовіць 
                      рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дэмакратычнай легітымнасьці. 
                      
                     Радыё Свабода 
                      
                     
                    
  |