Дзесяткі папяровых самалёцікаў са свамі 
                      пажаданьнямі А.Лукашэнку падрыхтавалі беларусы, якія жывуць 
                      у Чэхіі. Да моманту інаўгурацыі яны запусьцілі самалёты 
                      на тэрыторыю беларускага пасольства. 
                     Сярод пасланьняў, напісаных на крылах, былі: «Мы не верым 
                      у тваю перамогу» , «Вяртайся у калхоз» , «Перадайце Лукашэнку, 
                      што Скарына жыў у Празе, а не ў Пецярбургу» , «Третьего 
                      не дано!» , «Слава нашым братам у няволі» і інш. На акцыю 
                      была выкліканая чэская паліцыя. Тады ўдзельнікі вырашылі 
                      працягнуць дзейства каля расейскай амбасады, дзе выказалі 
                      асуджэньне маскоўскаму кіраўніцтву за падтрымку беларускага 
                      рэжыму.  
                    У паштовую скрынку беларускага пасольства таксама быў апушчаны 
                      допіс са словамі Вацлава Гавэла, якія ўсвой час сталі лёзунгам 
                      чэхаславацкай аксамітнай рэвалюцыі : «Pravda a laska zvitezi 
                      nad zlem a nenavisti» — «Праўда і любоў перамогуць зло і 
                      нянавісьць» . На самалётах таксама былі рэпрадукаваныя лёзунгі 
                      чэскай вясны «Мы любім Гавэла» . Некалькі дзён таму дыпляматы 
                      беларускага пасольства не адчынілі Вацлаву Гавэлу, калі 
                      той хацеў наведаць прадстаўніцтва і перадаць свой допіс. 
                     
                      
                    Радыё Свабода  
                     
                    
  |