16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся 
                      флэшмоб-пэрформанс каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб 
                      прыйшло каля 20 чалавек. 
                     Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што Аляксандар 
                      Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, 
                      якія падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні 
                      прэзыдэнцкіх выбараў.  
                    Нагадаем, у адпаведнасьці з законам «Аб дзяржаўных узнагародах 
                      Рэспублікі Беларусь», Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца 
                      грамадзяне «за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага 
                      адраджэньня, а таксама за прапаганду культурнай спадчыны 
                      беларускага народу».  
                    Удзельнікі пэрформансу сабраліся перад помнікам першадрукару 
                      ў Празе а 3-й гадзіне, прымацавалі да белых маек чырвоныя 
                      літары і сталі па парадку ў ланцуг, такім чынам стварыўшы 
                      лёзунг:  
                    «Ордэны Скарыны — героям Беларусі».  
                      
                    Радыё Свабода 
                       
                     
                     
                     |