Сёньня ў Вільні адкрываецца выстава фотаздымкаў, 
                      зробленых у Менску 19–25 сакавіка. Гэта шостая акцыя беларуска-літоўскай 
                      салідарнасьці са зьніклымі і пацярпелымі ад рэпрэсіяў у 
                      Беларусі. 
                     Выстава «Хроніка абуджэньня» ладзіцца ў віленскай галерэі 
                      на Зарэччы «Галера» і будзе трываць да 23 красавіка. Гэтая 
                      галерэя належыць да культурнай арганізацыі «Iнкубатар зарачанскага 
                      мастацтва» на ўзьбярэжжы рэчкі Віленкі ў цэнтры старога 
                      места і вядомая сваімі незвычайнымі імпрэзамі ў розных стылях, 
                      альтэрнатыўнымі мастацкімі пэрфомансамі.  
                    Выставу арганізуе Аб'яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў, 
                      які ладзіў і ўсе папярэднія акцыі салідарнасьці ў Вільні. 
                      Паводле арганізатараў, гэтая выстава — спроба паказаць падзеі 
                      ў Беларусі такімі, якімі яны былі, бязь ніякіх выключэньняў. 
                      Арганізатарка выставы Вольга Мяльгуй адзначае: «Фотаздымкі 
                      даюць магчымасьць паглядзець ў вочы людзям, якія пераадолелі 
                      страх і палітычную апатыю». 
                      
                     
                      Тацяна Поклад 
                      Радыё Свабода 
                        
                     
                     
                     
                     
                     |