16 красавіка актывісты салігорскага «Маладога 
                      Фронту» правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы 
                      гораду. Каля трыццаці чалавек запалілі сьвечкі перад будынкам 
                      гарвыканкаму.  
                    Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных 
                      і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.  
                    «У сьвеце апошніх падзей, зьвязаных з палітычным перасьледам 
                      лідэраў Маладога Фронта й ўзбуджанымі крымінальнымі справамі, 
                      вельмі радуе актыўнае стаўленьне да акцый салідарнасьці 
                      моладзі. Моладзь сьмела адстойвае сваю пазыцыю, не апусьціла 
                      галавы і працягвае сваю барацьбу за Свабоду. Прыемна, што 
                      пасьля, выбараў нас стала яшчэ больш, а ўпэўненасьць у сваіх 
                      сілах толькі падвысілася. Мы і далей будзем заклікаць усіх 
                      сумленных грамадзян прыймаць удзел у акцыях салідарнасьці 
                      з палітвязьнямі, з семьямі зьніклых, з усімі хто змагаецца 
                      за Свабоду на Беларусі. Мы верым у пабеду і ў яе хуткі надыход, 
                      бо за намі праўда!», — сказаў адзін з ўдзельнікаў акцыі. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     
                     
                     |