16 красавіка, у Дзень салідарнасці з Беларуссю, 
                      жыхары Варшавы прыйшлі да амбсады Расеі ў Польшчы, каб сказаць 
                      «не» падтрымцы дыктатуры ў Беларусі. Пратэстуючыя запалілі 
                      свечкі і трымалі ў руках партрэты зніклых у Беларусі лідэраў 
                      апазыцыі і журналіста. «Мы згодныя з тым, што запланаванаваны 
                      на ліпень 2006 года саміт «вялікай васьмёркі» не мусіць 
                      прайсці ў Санкт-Петярбургу, калі ў Беларусі не будзе спынены 
                      тэрор супраць грамадзянскай супольнасці, не будуць даследаваныя 
                      справы зніклых апанентаў рэжыма, пакуль не будуць вызваленыя 
                      ўсе беларускія палітвязні», — заявіў адзін з арганізатараў 
                      акцыі, старшыня «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» 
                      Антось Цялежнікаў. 
                    Падчас акцыі з амбасады да пратэстуючых выйшаў мужчына, 
                      які не прадставіўся. Ён з цікаўнасцю спытаў, дзеля чаго 
                      сабраліся прысутныя, што за асобы на плакаце і «хто іх забіў», 
                      са «зразуменнем» паківаў галавою, і са словамі «удачы» зыйшоў 
                      на тэрыторыю амбасады. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     |