Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі вітае 
                      доўгачаканае вызваленне 14 красавіка Міхаіла Марыніча, які 
                      амаль два гады знаходзіўся ў турме па яўна сфабрыкаваных 
                      і палітычна матываваных абвінавачаннях. Злучаныя Штаты асуджалі 
                      і працягваюць асуджаць арышт, абвінавачанне і ўтрыманне 
                      за кратамі спадара Марыніча як беспадстаўнае і абуральнае 
                      парушэнне ягоных правоў як чалавека і грамадзяніна. Адначасова 
                      Злучаныя Штаты адзначаюць, што ўрад Беларусі працягвае арыштоўваць 
                      і ўтрымліваць у турмах надзвычай вялікую колькасць грамадзян 
                      Беларусі за іх мірную палітычную дзейнасць.  
                    Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады неадкладна вызваліць 
                      усіх палітычных зняволеных, у тым ліку кандыдата ў прэзідэнты 
                      Аляксандра Казуліна і актывістаў грамадзянскай супольнасці 
                      з арганізацыі «Партнёрства». 
                    Злучаныя Штаты таксама заклікаюць урад Беларусі пазбягаць 
                      рэпрэсіўных дзеянняў супраць сваіх грамадзян і прытрымлівацца 
                      міжнародных і маральных абавязацельстваў па забеспячэнні 
                      іх канстытуцыйнага права на свабоду слова, самавыяўлення 
                      і аб’яднанняў. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     
                     
                     |