Арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі 
                      «Партнэрства» Міколу Астрэйку, Цімафею Дранчуку, Эніры Браніцкай, 
                      Аляксандру Шалайку і Дзянісу Нібійку працягнулі тэрмін утрыманьня 
                      пад вартай яшчэ на два месяцы. 
                     Актывістаў «Партнэрства», якое сваёй мэтай ставіла назіраньне 
                      за выбарамі, абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая 
                      парушае правы грамадзянаў.  
                    Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і 
                      Цімафея Дранчука затрымалі 22 лютага, а Дзяніса Нібійка 
                      — 16 сакавіка. Ім забараняюць сустрэчы са сваякамі.  
                    Выключэньне зрабілі для Цімафея Дранчука, якому днямі дазволілі 
                      спатканьне з жонкай. Арыштаваным дазволілі ліставацца і 
                      атрымліваць перадачы раз на два тыдні й грашовыя пераводы 
                      на 50 тысяч рублёў раз на месяц. 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                     
                     |