Студэнтаў факультэту тэалогіі Беларускага
Дзяржаўнага Ўніверсітэта 26 красавіка пасля заняткаў вязуць
саджаць дрэвы ў Салігорск.
Шмат студэнтаў гэтага факультэту былі затрыманыя падчас
акцыяў пратэста на Кастрычніцкай плошчы і атрымалі арышты.
Адзін з іх, Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з універсітэту.
Іншых выклікаюць да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць
пісаць распіскі аб тым, што яны не будуць удзельнічаць у
акцыях апазіцыі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце
ў абарону рэпрэсаваных.
Хартия-97
|