У інтэрвію расейскай газэце «Время новостей» 
                      амэрыканскі палітоляг, былы дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях 
                      нацыянальнай бясьпекі Зьбігнеў Бжазінскі зазначыў, што найважнейшым 
                      на ліпеньскім саміце «вялікай васьмёркі» будзе пытаньне 
                      Беларусі. 
                     «Мы назіраем поўную адсутнасьць дэмакратыі ў апошняй дыктатуры 
                      Эўропы. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасьць ЗША. Адначасна 
                      трывожыць нас і роля Расея, бо яна дае падтрымку Беларусі», 
                      — сказаў у інтэрвію расейскай газэце амэрыканскі палітоляг. 
                     
                    На думку Зьбігнева Бжазінскага, пытаньне разьвіцьця дэмакратычных 
                      інстытутаў у Эўропе мае быць пастаўлена на ліпеньскім саміце 
                      васьмёркі максымальна сур’ёзна. 
                     
                      
                    Радыё Свабода 
                     
             
                     
                     
                     
                     |