Таксама не дазволенае шэсьце ад Акадэміі 
                      навук да месца правядзеньня мітынгу. Матывы адмовы чыноўнікі 
                      не паведамілі. Але арганізатары апазыцыйнай маёўкі гавораць, 
                      што нягледзячы на перашкоды, акцыя супраць кантрактнай сыстэмы 
                      і за вызваленьне палітычных вязьняў пройдзе ў задуманым 
                      фармаце. 
                     Пасьля арышту ды зьняволеньня лідэраў дэмакратычнай апазыцыі 
                      Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Вінцука Вячоркі, 
                      Аляксандра Бухвостава і Зьмітра Дашкевіча справу арганізацыі 
                      маёўкі 1 траўня пераняў намесьнік першага сакратара Партыі 
                      камуністаў Валер Ухналёў. Улады не дазваляюць людзям 1 траўня 
                      сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук каб адтуль прайсьці 
                      на Бангалор. Тым ня менш, Валер Ухналёў гаворыць, што акцыя 
                      ў Дзень працы пройдзе у заплянаваным фармаце:  
                    (Ухналёў: ) «Акцыя будзе праходзіць у тым фармаце, як мы 
                      і дамовіліся спачатку. Нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам 
                      адмовіў нам у правядзеньні дэманстрацыі, мы заклікаем людзей 
                      прыйсьці на пляцоўку каля Акадэміі навук. Адтуль мы арганізавана 
                      правядзем людзей на плошчу Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. 
                      Мы не мяняем фармату і зьбіраемся аб 11-й гадзіне каля Акадэміі 
                      навук і да 12-ай мы пройдзем па Сурганава да канцэртнай 
                      пляцоўцы на плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Мы нічога 
                      не мяняем і распаўсюджваем свае матэрыялы у якіх гаворыцца 
                      каб людзі прыходзілі на пляцоўку каля Акадэміі навук».  
                    (Карэспандэнт: ) «Валер, скажыце, які будзе фармат акцыі 
                      на плошчы Бангалор? Чаго будуць патрабаваць удзельнікі гэтай 
                      акцыі?»  
                    (Ухналёў: ) «Калі мы падавалі заяўку на правядзеньне акцыі 
                      то асноўнай тэмай быў пратэст супраць кантрактнай сыстэмы. 
                      Гэтая тэма будзе гучаць, але сёньня лідэры сядзяць у турме, 
                      таму асноўнай будзе тэма салідарнасьці зь імі. І з тымі 
                      людзьмі, якія сёньня змагаюцца па ўсёй краіне і трапляюць 
                      пад рэпрэсіі. Мы будзем патрабаваць вызваліць палітычных 
                      вязьняў».  
                    Нічым не матывуючы, менскія ўлады не дазволілі правесьці 
                      1 траўня на Бангалор канцэрт. Але Валер Ухналёў гаворыць, 
                      што ніхто не забароніць людзям, што прыйдуць на маёўку, 
                      засьпяваць са сцэны пад гітару. 
                     
                       
                      Радыё Свабода 
                    
                     
                     
                     
                     
                     |