Шасьцёра актывістаў «Маладога Фронту» правялі 
                      флэш-моб каля турмы на Акрэсьціна. Яны апранулі чырвоныя 
                      майкі зь літарамі, якія складаліся ў надпіс: «За што?» і 
                      пастаялі некалькі хвілінаў, заклаўшы рукі за галавой, уздоўж 
                      плоту турмы, тварам да сьцяны. 
                     Юнакі не сталі чакаць, пакуль выклікаюць міліцыю і хутка 
                      разышліся.  
                    Нагадаем, цяпер за кратамі ў турме на Акрэсьціна знаходзяцца 
                      лідэры дэмакратычнай апазыцыі — Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей 
                      Калякін, Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка і Зьміцер 
                      Дашкевіч. 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                       
                     
                     
                     
                     
                     |