Міжнародная ліга правоў чалавека заклікала 
                      прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зрабіць «спэцыяльныя захады» 
                      ў адказ на наступ на правы чалавека і актывістаў грамадзянскай 
                      супольнасьці ў Беларусі. 
                     «Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі павінны сачыць 
                      за крызісам у Беларусі і прадстаўляць палітычны прытулак 
                      тым грамадзянам Беларусі, якія пакідаюць сваю краіна з-за 
                      страху за сваё жыцьцё», — заявіў кіраўнік Міжнароднай лігі 
                      правоў чалавека Робэрт Арсэнолт у сваім лісьце да прэзыдэнта 
                      ЗША.  
                    Ліга рэкамэндуе адміністрацыі ЗША прызначыць адмысловага 
                      пасланьніка, які будзе каардынаваць кантакты з беларускай 
                      грамадзянскай супольнасьцю і міжнародныя захады, такія як 
                      увядзеньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Міжнародная 
                      ліга Правоў чалавека таксама заклікала Джорджа Буша зрабіць 
                      публічны жэст падтрымкі беларускай апазыцыі і грамадзянскай 
                      супольнасьці падчас сустрэчы кіраўнікоў краінаў «вялікай 
                      васьмёркі». 
                      
                    Радыё Свабода 
                       
                     
                     
                     |