Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2006 года 
                      карэнным чынам змяніла сітуацыю ў Беларусі. Нягледзячы на 
                      татальны кантроль, масавыя рэпрэсіі і запалохванні дыктатура 
                      не здолела зламіць волю народа да свабоды. Дзесяткі тысяч 
                      беларусаў, якія выйшлі на вуліцу, нягледзячы на пагрозу 
                      смяротнага пакарання, прадэманстравалі ўсяму свету свае 
                      жаданне бачыць краіну свабоднай і дэмакратычнай. Рэжым пацярпеў 
                      маральную паразу. 
                    Абсалютна відавочна, што канчатковай перамогі можна дасягнуць 
                      толькі ў выніку аб'яднання ўсіх дэмакратычных сілаў. Каардынацыі 
                      ў межах партыйнай кааліцыі ўжо недастаткова. На павестцы 
                      дня стаіць стварэнне агульнанароднага дэмакратычнага руху, 
                      які будзе здольны аб'яднаць мільёны прыхільнікаў дэмакратычных 
                      змен. Неабходна дакладна прадумаць спосаб аб'яднання, назву 
                      руха, формы дзейнасці і магчымасці рэгістрацыі. Гэта неабходна 
                      рабіць ужо зараз. 
                    Мы заклікаем грамадскія дэмакратычныя ініцыятывы стаць 
                      часткай гэтага руху. У якасці першага крока маладзёвы рух 
                      ЗУБР заяўляе аб перапыненні дзейнасці пад сваім брэндам 
                      і працягу супраціва ў межах новага агульнанацыянальнага 
                      руху. 
                    Толькі аб'яднаўшыся мы здолеем перамагчы! 
                    За вашу и нашу свабоду! 
                     
                       
                     
                     
                     
                     
                     |