Сёньня эстонскі ўрад прыняў рашэньне аб 
                      забароне на ўезд у краіну прэзыдэнту Беларусі Аляксандру 
                      Лукашэнку і шэрагу іншых службовых асобаў Беларусі. Забаронена 
                      таксама выдаваць гэтым асобам транзытныя візы праз Эстонію. 
                     Рашэньне эстонскага кабінэту было заснаванае на рэкамэндацыі 
                      Рады Эўразьвязу ўвесьці візавыя і іншыя санкцыі адносна 
                      беларускіх афіцыйных асобаў у сувязі з «масавымі парушэньнямі 
                      правоў чалавека і выбарчых стандартаў» напярэдадні і падчас 
                      прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году.  
                    Паводле прэсавай службы эстонскага ўраду, Эстонія мае намер 
                      ужыць адносна беларускіх урадоўцаў таксама і фінансавыя 
                      санкцыі.  
                    Рашэньне аб забароне на ўезд у краіны Эўразьвязу Лукашэнку 
                      і яшчэ 30 беларускім афіцыйным асобам было прынятае ў красавіку 
                      Радай Эўразьвязу, якая складаецца зь міністраў замежных 
                      справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу. 
                      
                    Радыё Свабода 
                       
                     
                     
                     
                     
                     |