Увечары 16 траўня ў цэнтры Магілёва адбыўся 
                      флэшмоб, прымеркаваны да Дня салідарнасьці. Каля трох дзясяткаў 
                      маладых магілёўцаў са значкамі «За Свабоду» а 20.30 прыйшлі 
                      на цэнтральную гістарычную плошчу гораду, каб запаліць тут 
                      сьвечкі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, палітзьняволенымі, 
                      з усімі, хто прагне пераменаў у Беларусі. Многія ўдзельнікі 
                      акцыі павязалі сінія й джынсавыя стужкі на вопратку, рукзакі 
                      й сумкі. Запаленыя на плошчы сьвечкі былі бачныя нават з 
                      супрацьлеглага берагу Дняпра.  
                     
                       
                    
                     Хартия-97  
                     
                     
                     
                     
                     |