На беразе Дзьвіны, каля крыжа, усталяванага 
                      на месцы забойства арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, пакутніка 
                      за веру, кананізаванага каталіцкай ды вуніяцкай царквамі, 
                      а 7-й вечара сабраліся маладыя людзі. Але сьвечкі былі запаленыя 
                      імі ў гонар іншае падзеі — з нагоды Дня салідарнасьці з 
                      беларускімі палітвязьнямі ды сем'ямі зьніклых беларускіх 
                      грамадзянаў. 
                     Абвестка пра акцыю толькі сёньня зьявілася на адным з 
                      віцебскіх інтэрнэт-форумаў. Невядомы ініцыятар напісаў: 
                      «Ужо не першы раз мы выйдзем на вуліцу й будзем салідарнымі 
                      з усімі, хто быў у турме пасля выбарау, й тымі, што яшчэ 
                      ня выйшлі на волю. Нас шмат! Мы — будучыня! Не стабільнасць 
                      утопіі нам патрэбная, а прагрэс і развіцьцё!» 
                    Міліцыянты на гэтую абвестку ніякім чынам не зрэагавалі 
                      — прынамсі, паблізу ад месца правядзеньня акцыі не было 
                      заўважана ніводнага супрацоўніка і ніводнай службовай машыны. 
                     
                    На заклік адгукнуліся 25 хлопцаў і дзяўчат: яны прыйшлі 
                      на Ўсьпенскую горку са сьвечкамі, якія разьмясьцілі на пастамэнце 
                      памятнага крыжа. Завязаўшы на крыжы блакітную стужку з надпісам 
                      «Беларусь — у Эўропу!», удзельнікі акцыі плячо да пляча 
                      моўчкі паўсталі вакол.  
                    Акцыя салідарнасьці працягвалася прыблізна 40 хвілін. 
                       
                    
                     Радыё Свабода
 
                     
                     
                     
                     |