16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, 
                      ў цэнтры Варшавы з самай раніцы стаяў намет, над якім луналі 
                      бела-чырвона-белы і джынсавы сцягі. Да намёта былі прымацаваныя 
                      здымкі беларускіх палітвязняў. Актывісты Зьвязу ў падтрымку 
                      дэмакратыі ў Беларусі збіралі подпісы ў падтрымку палітзняволеных. 
                     
                    Увечары ў варшаўскім клубе «Рэмонт», на будынку якога вісеў 
                      вялізарны 10-мэтровы бела-червона-белы сцяг, адбыліся яшчэ 
                      два мерапрыемствы, прысвечаныя Дню салідарнасці з Беларусьсю. 
                      На пачатку у клубе прайшла мультымедыйная прэзэнтацыя Дней 
                      салідарнасці з Беларусьсю, якія праходзяць у Польшчы кожны 
                      месяц з 16 кастрычніка 2005 году.  
                    Пасля у клубе выступіў вядомы беларускі рок-гурт ZET, які 
                      забаронены ў Беларусі разам з іншымі рок-гуртамі, якія выступалі 
                      на акцыях апазыцыі.  
                     
                       
                    
                     Хартия-97  
                     
                     
                     
                     
                     |