Рада Эўрапейскага зьвязу адмысловай пастановай 
                      уводзіць абмежавальныя фінансавыя меры супраць беларускіх 
                      чыноўнікаў, якія вінаватыя ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх 
                      выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 году, грубых парушэньнях 
                      выбарчага заканадаўства, зьнішчэньні грамадзкіх інстытутаў, 
                      перасьледу дэмакратычнай апазыцыі. 
                     Згодна з гэтым рашэньнем будуць замарожаныя ўсе выяўленыя 
                      рахункі і маёмасьць у краінах Эўразьвязу, зьвязаныя наўпрост 
                      ці ўскосна з наступнымі беларускімі чыноўнікамі:  
                    1. Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнт Беларусі;  
                      2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта; 
                       
                      3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі 
                      прэзыдэнта;  
                      4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, 
                      адказны за ідэалёгію;  
                      5. Алег Праляскоўскі, памочнік прэзыдэнта і кіраўнік ідэалягічнай 
                      управы адміністацыі прэзыдэнта;  
                      6. Аляксандар Радзькоў, міністар адукацыі;  
                      7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі;  
                      8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі;  
                      9. Аляксандар Зімоўскі, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі; 
                       
                      10. Уладзімер Канаплёў, старшыня Палаты прадстаўнікоў;  
                      11. Мікалай Чаргінец, кіраўнік камісіі Савету Рэспублікі; 
                       
                      12. Сяргей Касьцян, кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў; 
                       
                      13. Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр БРСМ; 
                       
                      14. Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтравыбаркаму;  
                      15. Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор;  
                      16. Алег Сьліжэўскі, кіраўнік аддзелу грамадзкіх аб’яднаньняў 
                      і партыяў Мін'юсту;  
                      17. Аляксандар Харытон, кансультант гэтага аддзелу Мін'юсту; 
                       
                      18. Яўген Сьмірноў, першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага 
                      суду;  
                      19. Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага раённага суду 
                      Менску;  
                      20. Мікалай Трубнікаў, судзьдзя Партызанскага раённага суду 
                      Менску;  
                      21. Мікалай Купрыянаў, намесьнік генэральнага пракурора; 
                       
                      22. Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ;  
                      23. Васіль Дземянцей, першы намесьнік старшыні КДБ;  
                      24. Леанід Козік, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў;  
                      25. Аляксандар Каляда, старшыня Берасьцейскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      26. Уладзімер Міхасёў, старшыня Гомельскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      27. Леанід Лучына, старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      28. Ігар Карпенка, старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі; 
                       
                      29. Уладзімер Курловіч, старшыня Менскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      30. Мікалай Мяцеліца, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      31. Міхаіл Пішчулёнак, старшыня Віцебскай абласной выбарчай 
                      камісіі;  
                      32. Віктар Шэйман, старшыня Рады Бясьпекі;  
                      33. Дзьмітры Паўлічэнка, камандзір брыгады спэцназу;  
                      34. Уладзімер Навумаў, міністар унутраных справаў;  
                      35. Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтравыбаркаму;  
                      36. Юры Падабед, камандзір палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. 
                     
                      
                    Радыё Свабода 
                       
                     
                     
                     
                     
                     |