Рашэньне вынес суд Маскоўскага раёну г.Мінска. 
                      Праз два тыдні Юры Радзівіл будзе на волі, бо ўжо болей 
                      за два месцы ўтрымлвіаецца ў СІЗА г. Мінска. Юры Радзівіл, 
                      актывіст апазіыці, кіроўца кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі 
                      Беларусь Аляксандра Казуліна, быў затрыманы асобамі ў цывільным 
                      2 сакавіка 2006 г. Перад гэтым ягоная машына была абстраляная 
                      з пісталета «асобамі ў цывільным». Юрыя Радзівіла абвінавацілі 
                      за супраціў супрацоўнікам міліцыі і ў гвалце ў адносінах 
                      да іх. Справа была ўзбуджаная па ч.2 арт. 363 КК РБ (супраціў 
                      супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі 
                      парадак). 
                       
                    
                     Праваабарончы цэнтр «Вясна-96» 
                     
                     
                     
                     
                     |