Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы 
                      «Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі». 
                      У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар 
                      Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены 
                      незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле 
                      незаконных прысудаў трапілі ў турмы. 
                     Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць 
                      палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных 
                      і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных 
                      у беларускіх турмах. Прэсавая служба аргкамітэту паведамляе 
                      свой электронны адрас: politzek@tut.by 
                      
                    Алег Грузьдзіловіч 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                     
                     |