Маладзёвыя актывісты з Салігорску Максім 
                      Сяменчык, Іван і Ільля Шылы 29 траўня пачалі галадоўку пратэсту 
                      супраць перасьледу маладафронтаўцаў. Актывісты галадаюць 
                      на прыватнай кватэры. На гаўбцы вывешаная расьцяжка «Свабоду 
                      палітвязьням!» Да вечара колькасьць галадоўнікаў мае павялічыцца. 
                     
                    Непаўнагадовыя браты Шылы — школьнікі, Сяменчык навучаўся 
                      ў ПТВ, але яго выгналі «за прагулы»: хлопец адседзеў 10 
                      сутак у Жодзінскай турме пасьля разгону намётавага гарадку 
                      ў Менску. «Мы пайшлі на такія крайнія меры, каб зьвярнуць 
                      увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед лідэраў Маладога 
                      Фронту. Мы патрабуем спыненьня крымінальнай справы супраць 
                      маладафронтаўцаў і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. 
                      Мы заклікаем далучацца да галадоўкі прадстаўнікоў іншых 
                      арганізацыяў і рэгіёнаў», — заяўляюць галадоўнікі. 
                       
                    Аркадзь Шанскі 
                      Наша нiва  
                     
                     
                     
                     
                     |