26 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску 
                      адбылася акцыя ў абарону палітвязьняў, удзел у якім прынялі 
                      актывісты «Маладога Фронту». 
                    А 20-гадзіне, негледзячы на моцны дождж, некалькі дзясяткаў 
                      чалавек сталі з партрэтамі асуджаных на 15 сутак лідэраў 
                      «Маладога Фронту» Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. 
                      Мэтай акцыі стала прыцягненьне увагі да крымінальнай справы 
                      супраць маладафронтаўцаў і цынічнага арышту лідэраў «Маладога 
                      Фронту». 
                    Прэс-служба «Маладога Фронту» не паведамляе аб затрыманьнях. 
                       
                    
                     Хартия-97  
                       
                     
                     
                     
                     
                     |