У нядзелю а 9-й гадзіне вечара на плошчы 
                      Савецкай моладзь правяла флэш-моб «За Свабоду!». Каля дзясятку 
                      маладых людзей згрупаваліся ў цэнтры плошчы і сынхронна 
                      прымацавалі да сваіх грудзей значкі «Я за Свабоду». Затым 
                      таксама зладжана яны пачалі надзьмуваць каляровыя паветраныя 
                      балёнікі ў камбінацыі белы, чырвоны і зноў белы. Гэтыя своеасаблівыя 
                      букеты з балёнікаў нацыянальных колераў разам са значкамі 
                      «За свабоду» маладыя людзі прапаноўвалі мінакам. Акцыя доўжылася 
                      15 хвілінаў, пакуль на плошчы не зьявілася міліцыя. Удзельнікі 
                      флэш-мобу, аднак, пасьпелі разыйсьціся. Дзе-нідзе ў горадзе 
                      да позьняга вечара можна было сустрэць маладыя пары і групы 
                      моладзі, якія гулялі і сядзелі на лаўках, трымаючы паветраныя 
                      балёнчыкі з прымацаванымі да іхных шнуркоў значкамі «За 
                      Свабоду!».  
                    Гэтая акцыя ў Магілёве была падрыхтаваным флэш-мобам, які 
                      група маладых патрыётаў правяла ў падтрымку агульнанацыянальнай 
                      кампаніі «За Свабоду», абвешчанай нядаўна Аб’яднанымі дэмакратычнымі 
                      сіламі. 
                     
                       
                    
                     
                    belngo.info  
                     
                     
                     
                     
                     |