Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту 
                      далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны 
                      перасьлед лідэраў руху й вызваліць усіх палітзьняволеных. 
                    Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Уладзімір Дубовік, 
                      Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей 
                      Янушэўскі, Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі 
                      пайсьці на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва 
                      на крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й цэнічныя 
                      арышты лідэраў руху. 
                    Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас 
                      галадоўкі ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты 
                      й зараз вымушаны здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі 
                      днямі ў Менску адбываецца шэраг моладзевых акцыяў, у якіх 
                      маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел.  
                      
                    Пресс-служба МФ 
                     
                       
                     
                     
                     
                     
                     |