У знак салідарнасьці з лідэрамі Маладога 
                      Фронта, што зараз знаходзяцца за кратамі, і з тымі прыхільнікамі 
                      пераменаў, якія перасьледуюцца ўладамі за ўдзел у палітычным 
                      жыцьці, 29 травеня актывісты салігорскага Маладога Фронта 
                      запалілі дзясяткі сьвечак на цэнтральнай плошчы горада. 
                     
                    Тут жа былі разьмешчаны партрэты вядомых палітвязьняў і 
                      пацярпелых ад рэжыму. На агонь сьвечаў пачало зьбірацца 
                      вельмі шмат зацікаўленых людзей. Усе пыталіся пра людзей 
                      на партрэтах, што зь імі зараз. На агонь падыйшлі і супрацоўнікі 
                      міліцыі. Спачатку пешы патруль, потым пад'ехалі супрацоўнікі 
                      на веласіпедах, а пазьней і на машыне. Каля дзясятка міліцыянтаў, 
                      гледзячы на сьвечы, ня ведалі што рабіць.  
                    Парадзіўшыся па тэлефоне з начальствам супрацоўнікі пачалі 
                      таптаць сьвечкі і раскідваць іх нагамі, што вельмі абурала 
                      мінакоў. Нехта нават патэлефанаваў у дзяжурную частку і 
                      паскардзіўся, што ля дзясятка міліцыянэраў сьмецьцяць па 
                      сярод горада.  
                      
                    Пресс служба МФ 
                     
                       
                     
                     
                     
                     
                     |