У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі 
                      далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два 
                      ў Баранавічах. 
                    Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны 
                      перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных 
                      працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, 
                      Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку. 
                     
                    Зьміцер Хведарук: «Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць 
                      галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, 
                      і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць 
                      працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі 
                      далучаюцца новыя людзі».  
                      
                    Пресс-служба МФ 
                     
                     
                    
                     
                     
                     
                     
                     |