Працы па правах чалавека і дэмакратычным 
                      развіцці ў Беларусі была нададзена ўвага з двух бакоў. Незалежна 
                      адзін ад аднаго Фонд памяці Аны Лінд і Форум жывой гісторыі 
                      адзначылі ўзнагародамі двух актыўных беларускіх абаронцаў 
                      правоў чалавека. Праваабаронцы Таццяна Равяка і Аляксандр 
                      Бяляцкі былі выбраныя стыпендыятамі Аны Лінд 2006 года і 
                      адпаведна лаўрэатамі Пэра Ангера. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 
                      ў Стакгольме 14 чэрвеня. 
                    — Тое, што дзве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагароджваюць 
                      беларускіх абаронцаў правоў чалавека, паказвае, што сусветнае 
                      супольнасць з сур’ёзнасцю ставіцца да барацьбы за правы 
                      чалавека ў Беларусі і, трэба спадзявацца, будзе падмацоўваць 
                      гэту працу ў накірунку да больш стабільнай і дэмакратычнай 
                      Беларусі, — кажа Інгвар Карлсан, былы прэм’ер-міністр Швецыі, 
                      а зараз старшыня Фонда памяці Аны Лінд. 
                    У якасці кіраўніка аб’яднання «Вясна» Аляксандр Бяляцкі 
                      на працягу дзесяці год дапамагаў і прапаноўваў прававую 
                      падтрымку тысячам чалавек, якія пацярпелі ад рэжыму. Журы 
                      матывавала сваё рашэнне так: «За сваю бясстрашную барацьбу 
                      за права простых людзей змагацца супраць парушэнняў правоў 
                      чалавека, Аляксандр Бяляцкі ўзнагароджваецца прэміяй Пэра 
                      Ангера 2006 года за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё 
                      дэмакратыі.» 
                    — У сваёй барацьбе ён і яго калегі не аднойчы паўставалі 
                      перад судом. Нягледзячы на пагрозы і пераслед, ён і яго 
                      арганізацыя працягвалі звяртаць увагу грамадскасці на рэгулярныя 
                      выпадкі абмежавання правоў чалавека з боку рэжыма і змагаліся 
                      супраць гэтага. Гэта дзякуючы такім людзям, як Бяляцкі, 
                      жыве мара пра дэмакратычную будучыню Беларусі, — кажа Роберт 
                      Хорд, генеральны сакратар Шведскага Хельсінскага камітэта 
                      па правах чалавека, арганізацыі, што намініравала Бяляцкага 
                      на прэмію Пэра Ангера. 
                    Стыпендыя Аны Лінд 2006 года вылучаецца Таццяне Равяка 
                      з наступнай матывацыяй праўлення: «З вялікай адданасцю, 
                      эмпатыяй і ўпартасцю раскрывае Таццяна Равяка нападкі і 
                      дае падтрымку і голас пацярпелым. Яна бясстрашна супрацьстаіць 
                      палітычнаму ціску і распаўсюджвае веды пра альтэрнатыўныя 
                      тыпы грамадстваў, дзе ніводнае права не парушаецца. Яе мужная 
                      і мэтанакіраваная праца натхняе і робіць вялікі ўклад у 
                      фармаванне перадумоў стварэння адкрытай дэмакратычнай Беларусі.» 
                    — Таццяна Равяка праводзіць па-сапраўднаму важную працу 
                      па распаўсюджванню ведаў аб правах чалавека і аб тых парушэннях, 
                      якія маюць месца ў Беларусі. Як вядучы прадстаўнік арганізацыі 
                      па правах чалавека «Вясна», яна зрабіла істотны ўклад у 
                      развіццё дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека. Таццяна 
                      Равяка, безумоўна, вартая стыпендыі, — кажа старшыня Фонда 
                      памяці Аны Лінд Інгвар Карлсан. 
                    Фонд памяці Аны Лінд быў заснаваны з мэтаю ўшанавання памяці 
                      забітай кіраўнічкі міністэрства замежных спраў Швецыі Аны 
                      Лінд, а таксама каб паказаць, што насілле не павінна перамагаць 
                      над вераю ў тое, што ўплыў можна рабіць мірнымі сродкамі 
                      і праз дэмакратычныя каналы. Фонд памяці вылучае штогод 
                      стыпендыю чалавеку, арганізацыі ці праекту, які дзейнічае 
                      ў духу Аны Лінд. Больш поўная інфармацыя на старонцы www.annalindhsminnesfond.se. 
                     
                    Форум жывой гісторыі па даручэнню ўрада штогод адмініструе 
                      і вылучае прэмію імя пасла Пэра Ангера. Прэмія з’яўляецца 
                      міжнароднай і вылучаецца за гуманітарны ўклад і ўклад у 
                      развіццё дэмакратыі. Першая прэмія была дадзена ў 2004 годзе. 
                      Больш поўная інфармацыя на старонцы peranger.levandehistoria.se. 
                      
                    Хартия-97 
                     
                    
                     
                     
                     
                     
                     |