Каля 30 чалавек сабраліся ўчора на прыступках 
                      каля гандлёвага дому на Нямізе. Яны трымалі ў руках талеркі, 
                      на якіх было напісана «Галадоўка». Маладыя людзі тлумачылі 
                      мінакам, што гэта акцыя падтрымкі галадоўнікаў, якія патрабуюць 
                      спыніць перасьлед моладзі а таксама вызваліць палітвязьняў. 
                     Мінакі даволі добразычліва ставіліся да флэш-мобу, але 
                      супрацоўнікі міліцыі не пасьпелі на гэтую акцыю, тая цягнулася 
                      літаральна 10 хвілінаў. Аднак журналісты заўважылі, што 
                      большасьць спэцназаўцаў былі ў самім гандлёвым доме. Такім 
                      чынам, акцыя скончылася без затрыманьняў.  
                     
                     Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                    
                     
                     
                     
                     
                     |