Менск 
                    Разгон апазыцыйнай акцыі адбыўся ў Менску. Некалькі дзясяткаў 
                      чалавек пайшлі са сьвечкамі да расейскай амбасады, іх спынілі 
                      на рагу Багдановіча і Камуністычнай міліцыянты ў цывільным. 
                      Яны загадалі падвезьці аўтобус спэцназу і пачалі затрымліваць 
                      удзельнікаў акцыі. Затрымана каля чатырох дзясяткаў чалавек. 
                      Празь некалькі гадзінаў прэвэнтыўна затрыманых удзельнікаў 
                      акцыі каля расейскай амбасады, перапісаўшы пашпартныя зьвесткі, 
                      адпусьцілі на волю.  
                      
                    Жодзіна 
                    У Жодзіне былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага 
                      руху — Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас. 
                     
                    Як паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст гэтага руху 
                      Павал Красоўскі, яны бралі ўдзел у флэш-мобе «Прамень Свабоды» 
                      ля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны 
                      мясцовых чыноўнікаў сонечныя «зайчыкі». 
                      
                    Берасце 
                    А 16 гадзіне ў Берасці прайшла акцыя, прымеркаваная да 
                      Дня салідарнасці, які адзначаецца 16-га чысла кожнага месяца. 
                      Цягам 30 хвiлiнаў каля 20 берасцейскiхя актывiсты апазыцыі, 
                      стоячы ўздоўж вул. Пушкiнскай, адной з самых шматлюдных 
                      вулiц горада, трымалi партрэты людзей, знiклых або памерлых 
                      пры нявысветленых абставiнах падчас панавання рэжыму Лукашэнкi. 
                     
                    Акцыя выклiкала надзвычайную цiкавасць з боку мiнакоў: 
                      людзi бесперапынна падыходзiлi да ўдзельнiкаў i цiкавiлiся 
                      мэтаю мерапрыемства. Варта адзначыць, што пераважная большасць 
                      мiнакоў ужо ведала iмёны людзей на партрэтах, а таксама 
                      сэнс лiчбы «16», размешчанай на кожным партрэце. Некаторыя 
                      людзi падыходзiлi да ўдзельнiкаў ланцуга i кожнаму з iх 
                      пацiскалi руку, выказвалi падтрымку, горача дзякавалi. 
                    Акцыя прайшла без затрыманняў, мiлiцыi падчас яе заўважна 
                      не было. 
                      
                    Молодечно 
                     В Молодечно более 30 человек приняли участие в акции, 
                      приуроченной к Дню солидарности. Молодежные активисты, а 
                      также простые горожане вышли на Центральную площадь города 
                      и прошли с зажженными свечами к камню-памятнику, установленному 
                      в городе «Мученикам за Свободу и Независимость Беларуси». 
                      У камня они возложили белые и красные цветы. 
                      
                    Барановичи 
                    В День солидарности в Барановичах (Брестская область) на 
                      центральную площадь Ленина к зданию городского исполкома 
                      вышли 15 молодежных активистов. Молодые люди были одеты 
                      в джинсы и держали в руках свечи солидарности с политическими 
                      заключенными, семьями пропавших лидеров оппозиции, всеми 
                      теми, кто борется за свободу и демократию в Беларуси. Таким 
                      образом молодежные активисты стояли на площади 20 минут. 
                      Милиция наблюдала за участниками акции, однако никто не 
                      был задержан.  
                      
                    Магілёў 
                    У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага 
                      чарговаму Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай 
                      арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей 
                      Стральцоў, Ірына Качарова, а таксама моладзевыя актывісты 
                      Кацярына Ільіна, Натальля Падольская. Іхнае месца знаходжаньня 
                      невядомае. 
                     На месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў 
                      міліцыі — прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў 
                      намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў 
                      палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў 
                      сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж 
                      ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове 
                      іх тут жа затрымлівалі. 
                      
                    Хартия-97 
                      Радыё Свабода 
                      
                    На фото: 16 июня 2006, Минск 
                     
                     
                    
                     
                     
                     
                     
                     |