У Дзень салідарнасьці з Беларусьсю а 19 
                      гадзіне па польскаму часу перад амбасадай Расеі у Варшаве 
                      адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з Беларусьсю. У ей 
                      прыняла удзел болей 30 палякаў і беларусаў. На пачатку акцыі 
                      адбыўся пэрфоманс — «Перацягванне інтэграцыйнага канату». 
                      Частка прысутных, падзяліўшыся на дзьве групы — адны ў масках 
                      з выявай Аляксандра Лукашэнкі, а другія — Уладзімера Пуціна, 
                      пад музыку «Эй, ухнем» перацягвалі вяроўку, зачэпленую з 
                      двух бакоў за чалавека ў кашульцы з надпісам «Беларусь». 
                      «Беларусь», аднак не паддалася і ў выніку перакінула іх 
                      усіх. 
                    Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць зьніклых 
                      беларускіх палітыкаў, заявілі пра неабходнасьць спыненьня 
                      Расеяй падтрымкі беларускага рэжыму, а потым пад гітару 
                      сьпявалі беларускія песьні.  
                    Акцыі былі арганізаваныя сябрамі «Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі 
                      ў Беларусі». 
                      
                    Хартия-97 
            
                    
                     
                     
                     
                     
                     |